«Казкі ў Траецкім. Глава VІІІ. Дзень мамы і таты»

Дом – гэта тое месца, дзе жыве любоў, дзе мама і тата абавязкова цябе любяць. Менавіта ім прысвечаныя святы ў кастрычніку і менавіта пра іх будзе наступная глава “Казак у Траецкім”.

Вас чакаюць лялечныя, яркія гісторыі, блізкія і дарослым, і дзецям. Чароўная батлейка, беларускія пісьменнікі і Літаратурны музей зробяць усё, каб на вашай душы стала ўтульна, як у бацькоўскай хаце. Каб свята мамы, таты і дзяцей было кожны дзень...

Акрамя таго, вас чакаюць:

  • цікавыя інтэрактывы;
  • шчырыя эмоцыі;
  • сапраўднае шоу;
  • эксклюзіўныя казкі!

Запрашаем 29 кастрычніка ў 19:00.

Уваходны квіток: 15 рублёў. Колькасць месцаў абмежаваная.
Перадпродаж квіткоў – у касе музея з аўторка па нядзелю з 10:00 да 18:30 або па спасылцы (https://24afisha.by/ru/minsk/event/5780873)

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

29